На рэалізацыю праекта спатрэбілася амаль 23,5 мільярда рублёў. Работы праводзіліся за кошт абласнога бюджэту. Тут правялі капітальны рамонт, цалкам пераабсталявалі сістэму вентыляцыі, усталявалі новую сістэму хімічнай водападрыхтоўкі басейна. А яшчэ ўцяплілі сцены і закупілі новыя трэнажоры. Мадэрнізацыя - адзін з этапаў дзяржпраграмы развіцця Прыпяцкага Палесся.
Зараз у спартыўным комплексе адначасова могуць займацца 60 чалавек. Гэта і выхаванцы мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, і ўсе ахвотнікі.













