У жылых дамах сёння стала халадней

23 апреля 2015

У сталічных дзіцячых садках, школах, бальніцах, музеях і бібліятэках заўтра адключаць ацяпленне. У жылых жа дамах халадней стала сёння. Такое позняе адключэнне цяпла звязана са зменлівым надвор’ем. Перакрыць цяпло ў жылым фондзе першапачаткова планавалі з 18 красавіка. Нагадаем, без ацяплення ўжо больш за тыдзень працуюць грамадскія, адміністрацыйныя будынкі і прамысловыя прадпрыемствы.