У спякоту медыкі заклікаюць захоўваць масачны рэжым

8 июня 2020
Міністэрства аховы здароўя нагадвае: пры павышэнні тэмпературы паветра расслабляцца  не варта. Медыкі заклікаюць насіць маскі і падчас гарачага надвор'я ў грамадскім транспарце, магазінах, банках. Выкарыстанне сродкаў засцярогі дазваляе чалавеку засцерагчы ад заражэння не толькі сябе, але і іншых людзей, паколькі фіксуюцца і выпадкі бессімптомнага працякання інфекцыі. Таксама ўрачы раяць насіць акуляры, якія могуць засцерагчы вочы. Нагадаем, сярэдні час выкарыстання маскі -  2-3 гадзіны.