У Жабінцы адкрыўся першы ў раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу

5 января 2017

Незабыўныя, сапраўды чароўныя падарункі напярэдадні Каляд  атрымліваюць і дзеці. У Жабінцы адкрыўся першы ў раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу. Катэдж пабудаваны па тыпавым праекце, уключае пяць спальных пакояў і вялікую сталовую. На плошчы каля 200 квадратных метраў ёсць усё неабходнае для жыцця і развіцця дзяцей. Сям'я Януш восьмы год з'яўляецца прыёмнай, вопыт выхавання  немалы. Уласныя дзве дачкі Алены і Віктара ўжо  паўналетнія. І пяцёра прыёмных. Так што ў сям'і зараз самай старэйшай 22 гады, яна настаўнік матэматыкі; а самай малодшай  восем гадоў.

Штогод у Брэсцкай вобласці будуецца не менш як чатыры такія дамы.  Усяго ў рэгіёне створана больш як 400 прыёмных сямей, у якіх выхоўваецца каля 600 сірот.