У будынках старых заводаў на сталічнай вуліцы Кастрычніцкай адкрываюцца офісы, рэстараны і крэатыўныя зоны

9 февраля 2020
Заводы пераязджаюць за мяжу горада, а вытворчыя магутнасці, якія, здавалася б, асуджаныя на пыльную і ціхую старасць, асвойваюць творцы і дэвелаперы, але ўжо ў зусім іншым ракурсе. З'яўляюцца офісы, рэстараны, крэатыўныя зоны і шмат чаго яшчэ. Яшчэ некалькі гадоў таму  мы і ўявіць не маглі, што пустыя цэхі на  вуліцах Кастрычніцкай або Куйбышава стануць сэрцам андэграўнднай і папулярнай культуры. Бадай, менавіта сёння белых плям у сталіцы амаль не засталося. І гэта, безумоўна, прыемна. 

Тэндэнцыя еўрапейская і дастаткова даўняя. Але  мы і не гонімся за моднай джэнтрыфікацыяй, гэта значыць рэканструкцыяй. Размова  ідзе пра больш аптымістычнае паняцце - рэвіталізацыя. Гэта значыць ажыўленне. Дык хто ж зламаў заводскую сістэму і зрабіў прахадную для ўсіх - разбіралася Ніна Мажэйка (відэа).