У Заводскім раёне Мінска высадзілі хвоі і ліпы

13 марта 2020
У сталіцы - сезон азелянення. Сёння ў Заводскім раёне Мінска высадзілі новыя дрэвы - хвоі і ліпы расці будуць на вуліцы Убарэвіча. Насаджэнні там з'явіліся па просьбе жыхароў. Усяго ў рамках месяца па навядзенні парадку ў гэтым раёне сталіцы высадзяць каля 14 тысяч дрэў і кустоў. Актыўна ідзе і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.

На наступным тыдні ў Заводскім раёне прыступяць да рамонту лесвіц, асфальтавага пакрыцця і пешаходных дарожак.