У Заводскім раёне Мінска прэзентавалі новую сістэму відэаназірання

12 апреля 2018

Уцячы ад працы і адпачыць пад вясновым сонцам, калі астатнія працуюць, зараз наўрад ці ўдасца. У Заводскім раёне Мінска сёння прэзентавалі новую сістэму відэаназірання за капітальным рамонтам жылля. Мабільнымі відэакамерамі ў раёне абсталявалі 7 будаўнічых пляцовак, дзе зараз спецыялісты праводзяць планавы рамонт. Сістэма дазволіць сачыць за ходам працы будаўнікоў. Відэа з электронных носьбітаў можна ўбачыць на сайце жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Таксама за працай будаўнікоў у рэжыме анлайн змогуць сачыць і кіраўнікі.

У хуткім часе ў Заводскім раёне плануюць весці відэаназіранне і на сходах з жыльцамі домоў, якія патрабуюць капрамонту. Такім чынам колькасць неабгрунтаваных скарг ад жыхароў можа зменшыцца.