У Заводскім раёне Мінска адкрылася абноўленая спортпляцоўка

3 ноября 2020

Усё для здаровага ладу жыцця! Новая спартыўная пляцоўка на карце сталіцы. Аб'ект, які знаходзіцца ў дварах па вуліцы Народнай, сёння адкрылі пасля мадэрнізацыі. У распараджэнні мясцовых жыхароў тры новыя трэнажоры для заняткаў варкаўтам. Акрамя таго, як дзецям, так і дарослым можна гуляць у баскетбол, а больш дакладна, стрытбол. На пляцоўцы абнавілі пакрыццё і ўсталявалі новую стойку. Добраўпарадкавалі і тэрыторыю на вуліцы Народнай: гэта новыя пешаходныя дарожкі і арэлі. Так што прагулкі можна сумяшчаць з заняткамі спортам.

Адзначым, што пасля мадэрнізацыі такая дваровая спартыўная пляцоўка, толькі з футбольным профілем, да канца тыдня адкрыецца ў Заводскім раёне па вуліцы Ротмістрава.