У Заводскім раёне cцены дома ўпрыгожылі сюжэты з беларускім каларытам

17 августа 2018

У Мінску працягваюць добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Акрамя замены дарожнага пакрыцця і афарбоўкі гульнявога абсталявання, шукаюць крэатыўныя падыходы да навядзення парадку на тэрыторыях каля дома. Арыгінальныя ідэі прапаноўваюць і самі жыхары. Напрыклад, у Заводскім раёне сцены дома ўпрыгожылі сюжэты з беларускім каларытам. Пейзажы прысвяцілі Году малой радзімы. Такія мастацкія кампазіцыі з'явяцца і на іншых будынках мікрараёна Чыжоўка.

Дарэчы, штогод у сталіцы праводзяць конкурс на самы лепшы двор. Вынікі гэтага турніру сёлета падвядуць да Дня горада.