Заслаўе сёлета адзначае 1035 годоў. Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе", які займае 113 гектараў час ад часу папаўняецца новымі экспанатамі і будынкамі. Старажытную гісторыю Заслаўя нядаўна дадала гандлёвая лаўка канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў. Адноўлены музейны пакой з гістарычнай атмасферай - бадай, што адзіны на Беларусі.
Сажэнь, аршын, локаць, фут і шаг. Усе гэтыя памеры даўжыні мелі дакладныя паказальнікі ў сантыметрах. Такімі вымярэннямі карысталіся на гэтай тэрыторыі 100-150 гадоў таму. Зараз тут праводзяцца ўрокі гісторыі для школьнікаў.
У Заслаўі працуе гандлёвая лаўка мінулага стагоддзя
8 июня 2020













