У зале пасяджэнняў Мінаблвыканкама прайшла першая ў гісторыі Беларусі сесія абласнога маладзёжнага парламента. Ад розных навучальных устаноў вобласці было дэлегіравана 57 дэпутатаў ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Каб трапіць сюды, маладыя прадстаўнікі народа правялі ўласныя выбарныя кампаніі і заручыліся падтрымкай аднагодкаў. Акрамя пасведчанняў і дэпутатскіх партфеляў маладыя дэпутаты атрымалі магчымасць прымаць удзел у пасяджэннях абласнога Савета дэпутатаў.
Цяпер маладыя парламентарыі будуць збірацца для абмеркавання пытанняў моладзі мінімум 4 разы на год.













