У ЗАГСах 14 лютага - вясельны бум

14 февраля 2020
Дзень усіх закаханых адзначаюць сёння ва ўсім свеце. Пары прызнаюцца ў сваіх пачуццях, абменьваюцца валянцінкамі і робяць прапановы рукі і сэрца. А некаторыя менавіта 14 лютага вырашаюць абмяняцца заручальнымі пярсцёнкамі. Таму сёння ў ЗАГСах  сапраўдны вясельны бум. 

Традыцыі самага рамантычнага дня ў Алены Вітко. У перакладзе з лацінскай  імя апекуна ўсіх закаханых азначае моцны і здаровы. Але Валянцін Калко так назвалі яшчэ па адной прычыне - у гонар дзядулі. Да сваёй працы - падбору відэакадраў падчас мантажу – Валянцін адносіцца з адказнасцю і любоўю. А напярэдадні рамантычнага свята як раз збіраў сюжэт Агенцтва тэленавін пра тэматычныя падарункі. А вось з сюрпрызам для сваёй каханай вызначыўся даўно.

На дапамогу ў пошуку арыгінальнага падарунка прыходзяць кандытары. Да свята яны падрыхтавалі салодкія прызнанні. А сэрцы з пялёсткаў сабралі сталічныя фларысты. Напрыклад, гэтыя валянцінкі з жывых кветак. Такія кампазіцыі змогуць радаваць закаханых не адзін год. У Дзень усіх закаханых хтосьці робіць прапанову рукі і сэрца, а некаторыя пары ўвогуле вырашаюць абмяняцца заручальнымі пярсцёнкамі менавіта 14 лютага ў знак вечнага кахання і вернасці. 

Дзень святога Валянціна супаў з пятніцай,  таму сёння ў сталічных ЗАГСах  аншлаг. Толькі тут, у Маскоўскім раёне, сёння з'явілася 17 новых сем'яў. Усяго ў Мінску пярсцёнкамі абмяняліся каля 170 пар. Некаторыя маладыя запомняць гэты дзень  не як двайное, а трайное свята. 

На выхадзе з ЗАГСа маладажонаў чакаў сюрпрыз. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі віншавалі маладых і ўручалі падарункі. А вясельны лютаўскі нон-стоп у сталіцы на гэтым не заканчваецца. Наперадзе ў закаханых сэрцаў яшчэ адна прыгожая дата -  20.02.20.