У студзені на "Беларусь 1" стартуюць адразу 4 прэм'еры

5 января 2020
Чаго чакаць нашым гледачам у новым сезоне. Для Белтэлерадыёкампаніі зімовыя святы - гэта не толькі падвядзенне інфармацыйных вынікаў, але і нагода  парадаваць  сваю аўдыторыю гарачымі тэленавінкамі. Як кажуць, кантэнт сам сябе не зробіць. У студзені на першай кнопцы стартуюць  адразу 4 арыгінальныя прадукты ад медыяхолдынга. Праграмы разлічаныя на розныя ўзроставыя катэгорыі, ды і тэмы знойдуцца нават для самай спрактыкаванай публікі. У дзень на "Беларусь 1" будуць даваць адразу некалькі прэм'ер. 

11 студзеня ў эфіры новы сезон інтэлектуальнай віктарыны "Я ведаю!", убачым і інтэрв'ю са знакамітымі суразмоўцамі ў праграме "Сэнс жыцця". А да 14 чысла  ацэнім перазагрузку тэлепраекта "Дзень у вялікім горадзе" і атрымаем парады  ад лепшых практыкуючых урачоў  Беларусі ў ток-шоу "Выдатна здаровым быць". Студзеньскі тэлеагляд і бэкстэйдж са здымачных пляцовак у Дар'і Тарасавай. 

Колькі трэба спаць, ці варта лячыць насмарк і чаму пераяданне (актуальнае падчас святаў) так шкодна. Пытанні, якія турбуюць не толькі зорак, качкоў і дзяўчат на правільным харчаванні, але і абсалютна кожнага з нас. "Беларусь 1" падтрымлівае сусветную тэндэнцыю на ЗЛЖ і запускае новы тэлевізійны прадукт - "Выдатна здаровым быць". Ахоп - усе ўзроставыя катэгорыі. 

Атрымаць тэлекансультацыю зможа кожны, ток-шоу разлічана і на тых, хто забыў задаць патрэбнае пытанне свайму тэрапеўту. Каб трапіць да доктара на Макаёнка,  9, неабходна патэлефанаваць у рэдакцыю праграмы або запісацца на прыём у сацыяльных сетках. Не забудзьце ў тэлеклініку гісторыю хваробы - эксперты адкажуць на набалелыя пытанні.

У праекта 4 пары вядучых. Сярод іх - медыйныя асобы і ўрачы. Кансультуюць на здымках вузкія спецыялісты:  педыятр, дэрматолаг, эндаваскулярны хірург і радыёлаг. Некаторыя прыязджаюць на пляцоўку наўпрост з начных дзяжурстваў. 

Здымачная пляцоўка падзеленая на некалькі тэматычных зон:  офісную, дыягнастычную і абедзенную. Ёсць нават кабінет псіхолага. Для навочнасці выкарыстаюць медыцынскі рэквізіт і макеты. Увогуле - гэта сотня адзінак-трансформераў,  распрацаваных спецыяльна для праекта. 

Аўтарская група ўжо падкаваная ў медыцынскай тэматыцы. Менавіта гэтыя людзі стваралі праекты "Здароўе" і "Дзіцячы доктар". Тэмы праграм выбіралі,  улічваючы меркаванні гледачоў. У эфіры, апроч карысных парад, будуць развенчвать міфы,  такія распаўсюджаныя сярод абывацеляў. 

Студзень на першай кнопцы - гэта і ўпадабаны гледачу фармат. Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі запускае трэці сезон - "Я ведаю!".  І здаецца,  працягу, мяркуючы  па званках у рэдакцыю, чакалі не толькі ўдзельнікі і тыя,  хто знаходзіцца па той бок экрана, але і творчая група тэлевіктарыны. Бо "Я ведаю!"  павялічвае хронаметраж. Да 52-х эфірных хвілін дадаюць яшчэ 30. Гэты час для інтэрактыву і больш нефармальных зносін юных здольнасцяў з вядучым. 

Да трэцяга сезона тэлепраект пераехаў з Палаца спорту ў павільён нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". На здымачную пляцоўку запрасілі вучняў, якія яшчэ не стаялі за пультам "Я ведаю!". Паводле мадэрнізаванага палажэння, удзельнічаць у праекце можна раз у 4 гады. А вось правілы гульні засталіся ранейшымі.

У бітве розумаў спаборнічаюць розныя ўзроставыя катэгорыі. Героі праекта - гэта школьнікі 5-11 класаў. Паводле  статыстыкі ў фінал інтэлектуальнага шоу часцей выходзяць хлопчыкі. Напрыклад, у другога сезона толькі адзін  пераможац. Ці пачне "Я ведаю!"  ламаць  стэрэатып, што склаўся, даведаемся  11 студзеня на "Беларусь 1".

Вольга Шлягер,  намеснік генеральнага прадзюсара Белтэлерадыёкампаніі: "Чаму мы са студзеня выходзім у эфір,  таксама ёсць гэтаму тлумачэнне. Мы пачынаем здымкі з пятых класаў. І мы спрабавалі першы сезон здымаць у верасні. Але справа ў тым, што дзіця, якое толькі перайшло ў 5-ы клас, па сутнасці сваёй яно яшчэ занадта малое  для такога напружання, з якім звязана тэлевізійная здымка. А ўжо да студзеня - гэта ўжо 5-класнікі, гэта ўжо асобы, сталыя дзеці".

Ёсць на першым і праекты, якія літаральна вырашылі перазагрузіцца. Мазгавы штурм наладзіла  каманда - "Дзень у вялікім горадзе". Абнавіць кантэнт, самае жаночае шоу на Беларускім ТБ, вырашыла не толькі ўнутры праграм. Да новага сезона  цалкам змяняюць дэкарацыі. Візуальна яны нагадаюць промаролік, яго гледачы ўжо могуць ацаніць у эфіры. У дызайнераў апошнія маніпуляцыі з 3Д графікай, візуалізацыяй адбівак і плашак пад цітры. 

Па просьбе глядачак гадзінны  выпуск  развядуць інтэрактывамі і розыгрышамі прызоў. Падпісчыкі  сацыяльных сетак могуць самі прапаноўваць герояў, тэмы і нават свае праекты і такім чынам стаць сарэдактарамі. "Дзень у вялікім горадзе" змяняе час выхаду. Замест дзённага эфіру - ранішні. Перазагрузка на першай кнопцы 14 студзеня ў 10:40. 

У чым сэнс жыцця, на першай кнопцы будуць разбірацца артысты, палітыкі, спартсмены і іншыя медыйныя асобы нашай краіны. У загарадны дом у госці да вядучага - заслужанага артыста Аляксандра Суцкавера, на 26-хвіліннае інтэрв'ю ўжо сапраўды прыйдуць Анатоль Ярмоленка і Павел Латушка. Два выпускі новага праекта "Сэнс жыцця" на "Беларусь 1" ужо адзнятыя. Прэм'ера 11 студзеня.