У выставачным цэнтры Белэкспа прайшла Міжнародная выстава кошак

13 октября 2013

Каля ста пяцідзесяці катоў з Беларусі, Расіі і Украіны былі выстаўленыя па розных групах парод. Пасля дэманстрацыі і атрымання выставачных ацэнак сярод іх былі выбраныя пераможцы. Галоўная ўмова гэтай выставы - толькі пародзістыя кошкі з радаводамі.



Дарэчы, можна было не толькі паглядзець на катоў, але і набыць іх - некаторыя кацяняты шукалі новых гаспадароў. Міжнародная выстава кошак у Мінску праводзіцца штогод.