У выставачным цэнтры Белэкспа адкрываецца выстава Добры дзень, школа!

23 августа 2013
Тут прапануецца поўны боекамплект школьнікаў да новага навучальнага года - адзенне, абутак, канцылярскія тавары.

Расказвае Кацярына Шыбко.

Ужо сёння выставачны цэнтр Белэкспа ператворыцца ў школьны супермаркет. Абсалютна ўсе тавары для дзяцей будуць прапанаваныя на гэтай экспазыцыі. Прычым, гандлёвая надбаўка практычна на ўвесь асартымент будзе мінімальная.

На гэтую экспазыцыю па традыцыі штогод прыязджаюць беларусы з усёй краіны. Выстава ўмоўна будзе падзеленая на дзве часткі - продаж тавараў для дзяцей (адзенне, абутак, канцылярскія тавары), а таксама аказанне паслуг. На выставе бацькі змогуць задаць пытанне супрацоўнікам Міністэрства адукацыі і нават на месцы запісаць сваё дзіця ў секцыю альбо гурток. Супрацоўнікі цэнтраў дзіцячай творчасці абяцаюць для гасцей правесці майстар-класы.


Ларыса Емяльянчык, кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Беларусі: Усё будзе праходзіць так, як праходзіць у цэнтрах па інтарэсах. Гэтае і саломапляценне або вырабы спосабам валення - тэхніка валення зараз вельмі папулярная. Напрыклад, будзе імправізаваная пляцоўка, дзе дзеці могуць папрактыкавацца ў скалалазанні.


Апроч школьнай выставы, тут жа адкрыецца яшчэ адзін кірмаш - Нашым дзецям. Госці змогуць набыць неабходныя тавары для нованароджаных, малых дашкольнага ўзросту і будучых мам.


Экспазыцыя ў Белэкспа будзе працаваць яшчэ цэлы тыдзень - да канца лета. Так што калі хтосьці не паспеў сабраць дзіця ў школу, гэта можна будзе зрабіць фактычна за дзень. Да таго ж паралельна з гэтай выставай у сталіцы будуць праходзіць і іншыя школьныя кірмашы. У суботу, напрыклад, адкрыецца вялізная гандлёвая пляцоўка ля Палаца спорту.