У вышэйшых навучальных установах Беларусі стартаваў прыём дакументаў

12 июля 2019

У Беларусі сёння пачаўся новы этап уступнай кампаніі. У вышэйшых навучальных установах стартаваў прыём дакументаў. Рэгістрацыя падоўжыцца да 17 ліпеня ўключна. А з 18-га - для некаторых спецыяльнасцяў стартуюць выпрабаванні ўнутры ВНУ. Сёлета на бюджэтную форму навучання запланаваны набор ледзь больш за 26 тысяч студэнтаў. Вынікі залічэння на бюджэтную форму навучання будуць вядомыя абітурыентам не пазней за 28 ліпеня, на платную - да 6 жніўня.