У выхадныя ў Мінскай вобласці будзе да 29 градусаў цяпла

17 июля 2020
Пераменная воблачнасць і без дажджоў. Па-летняму камфортна будзе ў Мінскай вобласці ў выхадныя. Вецер паўночна-ўсходні, слабы, з парывамі да 8 метраў за секунду. У сталіцы ноччу тэмпература паветра складзе ад 13 да 16 градусаў цяпла. Днём жа паветра прагрэецца да плюс 24. Будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў нядзелю ў дзённыя гадзіны магчымы кароткачасовыя дажджы.

Такое надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. А вось у сярэдзіне  зноў пахаладае.