У выхадныя ў Мінску прагназуюць дажджы і пахаладанне

22 мая 2015

У суботу і нядзелю чакаюцца кароткачасовыя ападкі і 17-19 градусаў цяпла. Сапраўднае летняе надвор’е вернецца ў сталіцу ў пачатку наступнага тыдня.

Такое нестабільнае надвор’е выклікана сутыкненнем цёплай і халоднай паветраных мас, якія рухаюцца на тэрыторыю нашай краіны з Паўночнай і Паўднёвай Еўропы.