У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. У аўторак, 14 лютага, на паўночным захадзе краіны магчымыя парывы да 14 метраў за секунду, а па ўсходзе і зусім да 20. Уначы і раніцай чакаецца мокры снег, слабы галалёд і да мінус 3. Днём пераважна без ападкаў і да 6 градусаў цяпла.
Бліжэй да выхадных надвор'е стане яшчэ больш сырым і дажджлівым. Сіноптыкі прагназуюць мокры снег, на дарогах галалёдзіцу. Тэмпература паветра складзе ад мінус 6 да плюс 6.













