У выхадныя - снег з дажджом

17 февраля 2017

На змену сонечнаму надвор'ю, больш характэрнаму для пачатку сакавіка, ужо ў гэтыя выхадныя прыйдуць мокры снег і дождж. Пры гэтым захаваецца плюс. Сёння днём - да чатырох цяпла. Ужо ў суботу ў большасці раёнаў краіны пройдуць ападкі, чакаецца туман і галалёд. Такое ж надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. Слупкі тэрмометраў у аўторак паднімуцца да 6-ці са знакам плюс.