У выхадныя надвор’е сапсуецца і будзе няўстойлівае

6 ноября 2015

Туман, ліўні і моцны вецер. У выхадныя надвор’е сапсуецца і будзе няўстойлівае. Яшчэ заўтра сіноптыкі прагназуюць уначы -2… +3. Удзень да васьмі градусаў цяпла і без істотных ападкаў. А вось ужо ў нядзелю надвор’е кардынальна зменіцца. Праз нашу тэрыторыю пройдзе актыўны цыклон. Таму чакаюцца моцныя ліўні, у некаторых раёнах парывісты вецер да 23 м/с і туман. Вадзіцелям трэба быць асабліва ўважлівымі. Тэмпература паветра ўначы -1… +4, днём слупкі тэрмометраў падымуцца да 11 градусаў.

Але ж тэмпература паветра на наступным тыдні адзначаецца на два-чатыры градусы вышэй за кліматычную норму. Такое надвор’е характэрна для сярэдзіны кастрычніка.