Зіма паступова пачынае здаваць пазіцыі! Халоднае надвор'е захаваецца ў сталіцы толькі сёння. А з выхадных мароз у Беларусі аслабне. У суботу ноччу - да 14 градусаў са знакам мінус, днём - каля нуля. Магчымы ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Будзьце ўважлівымі - на дарогах туман і галалёдзіца. А ў нядзелю днём сіноптыкі прагназуюць нават плюсавую тэмпературу.
У пачатку наступнага тыдня чакаецца стабільны плюс - да 5 градусаў цяпла. Будзе воблачна і без ападкаў.













