У выхадныя - холадна, але без ападкаў

14 октября 2016

У дзённыя гадзіны, згодна з прагнозамі, максімум да 3 са знакам плюс. У начныя часы падмарозіць, прагназуецца туман і слабы галалёд. Сярэдняя тэмпература паветра на 2-3 градусы будзе ніжэй за норму. Такое халоднае надвор'е, як чакаецца, захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. Пасля 20 кастрычніка ў цэнтральным рэгіёне задажджыць. У сувязі з начнымі замаразкамі на дарогах магчымы галалёдныя з'явы. ДАІ нагадвае вадзіцелям пра неабходнасць быць больш пільнымі.