У выхадныя зменіцца графік работы грамадскага транспарту

13 сентября 2019

У сувязі са святочнай праграмай  у Мінску будуць дзейнічаць абмежаванні ў руху на некаторых вуліцах у цэнтральнай частцы горада. Для больш зручнага перамяшчэння зменіцца маршрут грамадскага транспарту. Аўтобусы і тралейбусы пусцяць у аб'езд. Павялічаць колькасць саставу, а інтэрвал руху  скароцяць. Часцей будзе курсіраваць і метро.

У нядзелю ў сувязі з правядзеннем Мінскага паўмарафону  трапіць у цэнтр сталіцы можна будзе толькі на метро. Інтэрвалы руху цягнікоў скароцяць да 3 хвілін. Пасля заканчэння спартыўнага мерапрыемства наземны транспарт вернецца да звыклай схемы.