У выхадныя і на пачатку наступнага тыдня будзе цёпла

16 июня 2017

З сённяшняга дня надвор'е палепшылася: у выхадныя і на пачатку наступнага тыдня будзе цёпла. Заўтра днём ад 19 да 24 вышэй за нуль. Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі магчымы ў паўднёва-заходніх раёнах Мінскай вобласці. У нядзелю без ападкаў і да 26 з плюсам.

Мацвей Чатырко, інжынер-сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Першая палова чэрвеня аказалася халаднаватай. Тэмпература паветра была на 1-2 градусы ніжэйшай за кліматычную норму. Але ўжо ў найбліжэйшыя выхадныя парадуе жыхароў сталічнага рэгіёна цёплым, камфортным надвор'ем. У сталіцы без ападкаў. Тэмпература ноччу плюс 7-12, днём плюс 19-25. У Мінску ў начныя гадзіны плюс 10-12, днём плюс 21-23".

У пачатку наступнага тыдня цёплае і сонечнае надвор'е захаваецца. Тэмпература паветра днём будзе ў сярэднім 25 градусаў цяпла.