У выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя правядзе фільтрацыю дарог на наяўнасць беспраўных вадзіцеляў

19 июля 2013

Сёння і ў выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя зноў правядзе фільтрацыю дарог на наяўнасць беспраўных вадзіцеляў. Супрацоўнікі ДАІ будуць выкарыстоўваць комплексы аўтаматычнага распазнавання рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў Аўтаураган. Дарэчы, кіраванне аўтамабілем без правоў абыдзецца ад 500 тысяч да 2 мільёнаў рублёў. Калі аўтааматар рызыкне на паўторную паездку без вадзіцельскага пасведчання, то прыйдзецца выкласці ўжо да пяці мільёнаў рублёў.