У суботу і нядзелю рух па плошчы Бангалор абмяжуюць для ўсіх відаў транспарту. Дарожныя службы будуць весці рамонт дарожнага пакрыцця і класці асфальт. А з-за рамонту цеплатрасы на гэтых жа выхадных забароняць рух па вуліцы Тухачэўскага з боку вуліцы Грэкава ў напрамку Куляшова. Па той жа прычыне з 28 ліпеня па 25 жніўня будзе абмежаваны рух па вуліцы Маскоўскай на ўчастку ад Бабруйскай да Талстога. ДАІ раіць аўтамабілістам улічваць гэтую інфармацыю і планаваць альтэрнатыўны маршрут.














