У выхадныя - дождж, мокры снег і вецер

17 апреля 2015

З сюрпрызамі надвор'я ў гэтыя дні прыходзіцца мірыцца беларусам. Дождж, мокры снег і вецер. Халоднае надвор'е, характэрнае для канца сакавіка, захаваецца ў нашай краіне ў гэтыя выхадныя. Тэмпература паветра не перавысіць 10 градусаў са знакам плюс. Гэта на 6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. У большасці раёнаў краіны пройдуць дажджы з мокрым снегам. Такое ж надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. На яго будзе ўплываць паўночны цыклон.