У выхадныя будзе цёпла, але вільготна

6 мая 2016

Сонечна і кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Надвор'е ў працяглыя майскія выхадныя будзе цёплым, але вільготным. Заўтра ноччу тэмпература паветра складзе 8 з плюсам, днём - да 21 градуса. Крыху цяплей - у нядзелю. З панядзелка паступіць цёплая, але вільготная паветраная маса з Чорнага мора. Тэмпература амаль не зменіцца, але пройдзе кароткачасовы дождж. Для тых, хто плануе адкрыць на майскія святы купальны сезон , інфармуем: тэмпература ў вадаёмах прагрэецца толькі да +14-ці.