У выхадныя будзе цёпла і без ападкаў

12 октября 2018

Залатая восень з летнім подыхам. Цёпла і без ападкаў будзе ў выхадныя. Днём у суботу сонечна, месцамі паветра прагрэецца да 19 градусаў. А вось ноччу тэмпература можа апускацца да плюс 2 градусаў. У нядзелю надвор'е істотна не зменіцца. Паводле папярэдніх прагнозаў, бабіна лета панаваць будзе і на наступным тыдні.