А зараз мы зноў перамяшчаемся ў нашу выязную студыю. Яна з раніцы працуе ў эпіцэнтры сённяшніх святочных мерапрыемстваў недалёка ад стэлы "Мінск - горад-герой", дзе гадзіну таму завяршыўся парад. Але госці і гледачы не спяшаюцца разыходзцца - дзеляцца меркаваннямі і ўражаннямі. Праспект Пераможцаў сёння на цэлы дзень ператворыцца ў адну вялікую пляцоўку для гулянняў (прамое ўключэнне).
Ля стэлы "Мінск - горад-герой" завяршыўся парад войскаў Мінскага гарнізона. Тыя, хто сачыў за прамой трансляцыяй на "Беларусь 1", ужо ў курсе, што ў ім прынялі ўдзел і расійскія вайскоўцы. І гэта ўжо традыцыя. Беларусь і Расія сёння прыклад самага дзейснага і актыўнага інтэграцыйнага ўтварэння.
І ў нас у студыі госць - Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы - Рыгор Аляксеевіч Рапота (прамое ўключэнне).













