У выязной студыі "Беларусь 1" пабывалі вядомыя палітыкі, спартсмены, дзеячы культуры і мастацтва

7 июля 2019

Дзень Незалежнасці - час, калі асабліва хочацца сказаць цёплыя словы нашым ветэранам, распавесці пра подзвіг сваіх родных, даведацца новыя падрабязнасці подзвігу пад назвай Вялікая Перамога. На працягу ўсяго свята Агенцтва тэленавін у прамым эфіры трымала руку на пульсе падзей з гэтай выязной студыі. 

Усяго за адзін дзень тут пабывала мноства ўнікальных гасцей, у кожнага з якіх - свая гісторыя Перамогі. Тут дзяліліся ўспамінамі нашчадкі вялікіх палкаводцаў, сучасныя палітыкі, спартсмены, дзеячы культуры і мастацтва. Як гэта было? Вялікі інтэрнацыянальны марафон эмоцый і, вядома, віншаванняў - у наступным матэрыяле (відэа).