Ва Узброеных сілах працягваюцца мерапрыемствы па праверцы баявой гатоўнасці

21 марта 2016

На гэты час Міністэрства абароны задзейнічае вайскоўцаў запасу. Камісарыяты Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей ужо аформілі частку рэсурсаў. Больш за сто чалавек папоўнілі шэрагі асабістага складу базы рэзерву танкістаў. Усе прызваныя салдаты і сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры былі экіпіраваныя і размеркаваныя для далейшага праходжання службы па сваіх ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Далей у іх будуць заняткі па праграме баявога зладжвання - г. зн. за мінімальны тэрмін байцы павінны асвоіць свае абавязкі падчас бою і навучыцца дзейнічаць узгоднена ў складзе падраздзялення.

На час збораў вайскоўцам запасу трэба будзе асвоіць, а камусьці і ўспомніць асновы армейскай службы. У іх будуць заняткі па спецыяльнай тэхнічнай, тактычнай, інжынернай і агнявой падрыхтоўках. Давядзецца ўдасканальваць свае навыкі пры абыходжанні з узбраеннем і ваеннай тэхнікай. Але ўвесь гэты час аказваць дапамогу навабранцам будуць вопытныя афіцэры.