Ва Узброеных Сілах падвялі вынікі навучальнага года

1 ноября 2019
Ва Узброеных Сілах Беларусі падвялі вынікі мінулага навучальнага года. Абмеркаванне вынікаў адбылося ў рамках аператыўнага збору, які прайшоў у ваеннай часці ў Мачулішчах і Ваеннай акадэміі. На першым этапе збору - занятак, дзе ўдзельнікі азнаёміліся з новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама абмеркавалі перспектывы развіцця сістэм узбраення. 

Напярэдадні падчас другога этапа аператыўнага збору адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства абароны, на якім вайскоўцы вызначылі задачы на наступны навучальны год.