Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці

25 июля 2019

Ажыццявіць  марш амаль на паўтысячы кіламетраў, заняць пазіцыю і паразіць  ворага. Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці. Напярэдадні на пазіцыі адправіліся ракетчыкі. Дывізіёны "Кропак" і "Паланэзаў" выбылі са сваіх падраздзяленняў на палігон "Гожскі". Там ім трэба будзе  разгарнуць разлікі і заняць баявыя пазіцыі. Перад гэтым вайскоўцам прайшлося пераадолець больш чым 400 кіламетраў. 

Кантрольныя заняткі падраздзяленняў пройдуць сёння і заўтра. Кіруе вучэннямі начальнік ракетных войскаў і артылерыі.