Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці

4 февраля 2020
Навучальна-баявыя задачы на палігоне пад Брэстам вырашылі спецыялісты радыёэлектроннай барацьбы. У іх арсенале сучасны функцыянальны мабільны комплекс радыёманіторынгу. Ён прызначаны для аўтаматызаванага вывучэння радыёчастотнага спектру, вымярэння параметраў электрамагнітных выпраменьванняў, а таксама для пеленгавання радыёэлектронных сродкаў. Сучасная тэхніка дазваляе працаваць з максімальнай эфектыўнасцю. 

Для адпрацоўкі разнастайных сцэнарыяў спецыялісты радыёэлектроннай барацьбы рэгулярна прымаюць удзел у вучэннях.