Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаўся новы навучальны год

2 декабря 2016

Навабранцы пасля прыняцця прысягі прыступілі да вывучэння  ваеннай справы. У найбліжэйшы час пройдуць тактыка-страявыя заняткі. Вайскоўцы прыступяць да адпрацоўкі дзеянняў ва ўмовах змены становішча - выканання баявых задач у гарадскіх умовах, вядзення бою ўначы і многае іншае. Службовыя асобы прадоўжаць  удасканальваць навыкі ў кіраванні падначаленымі. Асноўны акцэнт вучэнняў і трэніровак  на падрыхтоўку да самастойнага выканання задач у складзе малых падраздзяленняў.

Андрэй Раўкоў, міністр абароны Беларусі: "Баявая падрыхтоўка - гэта цяжкая праца вайскоўца. Для таго, каб паказваць вынікі, трэба ўпарта і нястомна працаваць.    Я думаю, што ўзровень падрыхтоўкі, прафесіяналізму асабістага складу будзе яшчэ вышэй і надзейна забяспечыць мірную працу, мірнае неба над нашай краінай".

У Міністэрстве абароны падкрэслілі, што баявая вучоба будзе насычаная мерапрыемствамі, сярод якіх галоўным стане сумеснае беларуска-расійскае вучэнне "Захад-2017", што адбудзецца ў верасні ў Беларусі.