Пытанні інклюзіўнай адукацыі і магчымасць стаць запатрабаваным у грамадстве для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і асаблівасцямі развіцця абмяркоўваліся падчас круглага стала «Сям'я і інклюзіўнае грамадства» ў Валожынскім сацыяльным цэнтры. Акрамя дэпутатаў, прадстаўнікоў розных сфер, у абмеркаванні прымалі ўдзел і бацькі дзяцей-інвалідаў, дарослыя выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната, людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія, нягледзячы на такія акалічнасці, дасягнулі значных поспехаў у жыцці і бізнесе.
Выхаванцы Валожынскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучэння і рэабілітацыі падрыхтавалі выставу сваіх сувенірных вырабаў «Беларускі куток». На інтэрактыўных пляцоўках дзеці ўдзельнічалі ў майстар–класах па стварэнні сувеніраў, выпяканні бліноў.
Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні інтэграцыі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў сацыяльнае асяроддзе, варыянты іх працаўладкавання.













