У Валожынскім раёне адрэстаўрыравалі братэрскую магілу

30 октября 2019

У вёсцы Манькоўшчына Валожынскага раёна завяршылі аднаўленне помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны. За рэстаўрацыю манумента ўзяліся актывісты грамадскага аб'яднання "Адраджэнне" сумесна з вучнямі і настаўнікамі сярэдняй школы вёскі Яршэвічы. Яны адшліфавалі паверхню помніка і пакрылі ахоўнай фарбай, таксама ўстанавілі лаўкі. А зараз там праходзіць акцыя-рэквіем. Пазней ва Усіхсвяцкі храм Мінска даставяць капсулы з зямлёй братэрскіх магіл з кожнага раёна краіны. Міжнародны праект "У славу агульнай Перамогі" дапаможа аднавіць братэрскія магілы па ўсёй тэрыторыі Беларусі.