У Валожыне матацыкліст насмерць збіў пешахода
26 августа 2020
Смяротная аварыя ў Валожыне. 26-гадовы матацыкліст збіў жанчыну. Яна пераходзіла праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Жанчына ад атрыманых траўм памерла на месцы. Паведамляецца, што загінуўшая працавала ў мясцовай ЖКГ. Без маці засталося трое дзяцей. Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст перавысіў хуткасць. Раней ён 30 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, а таксама за незахаванне хуткаснага рэжыму. Сам мужчына затрыманы. І вось што пішуць пра вадзіцеля: Жыхары Валожына на вуліцах горада не раз маглі ўбачыць 26-гадовага матацыкліста, які ў перыяд несанкцыянаваных акцый ліха рассякаў на сваім "Хонда", парушаючы шэраг ПДР.













