У Ваўкавыску падпалілі дом і машыну інспектара РАУС

2 октября 2020
Яшчэ адна непрыемная гісторыя. У Ваўкавыску падпалілі дом і машыну  інспектара РАУС. Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу. Спачатку экіпаж МНС адправіўся на вуліцу Перамогі, дзе гарэла Audi. Ратавальнікі агонь патушылі, аднак у выніку здарэння ў аўто знішчаны маторны адсек. 

А праз гадзіну пажарныя прыехалі на вуліцу Магістральную. Гэтым разам палаў  дом праваахоўніка,  які будуецца. Стыхія паспела пашкодзіць дах аб'екта і гаража.

Мяркуецца, што падпалы звязаны з прафесійнай дзейнасцю пацярпелага.