У воінскай часці ўнутраных войскаў у Аколіцы прайшоў урачысты рытуал

26 апреля 2016

Тысячы беларускіх вайскоўцаў прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на чарнобыльскай станцыі. У гонар іх у воінскай часці ўнутраных войскаў у Аколіцы сёння прайшоў урачысты рытуал. Вайскоўцы, ветэраны, родныя і блізкія супрацоўнікаў МУС, тыя, хто ў 1986 годзе быў у Чарнобылі,  адкрылі мемарыяльную дошку  як даніну памяці.

Аляксандр Дзясятнікаў, старшыня савета ветэранаў в/ч 3310 УВ МУС Беларусі: "Сёння, як ніколі, сабралася вялікая колькасць воінаў-ліквідатараў. Упершыню ў нашай памяці мы адлюстравалі  твары тых, хто пайшоў з жыцця, і на мемарыяльнай пліце, і на фатаграфіях, якія  трымаюць у руках цяперашняе пакаленне, вайскоўцы нашай часці".

У храме прайшла паніхіда ў гонар памяці воінаў-ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. А ў канцы мітынгу-рэквіема  пад звон у неба адпусцілі галубоў.