У воінскай часці 3214 для дзяцей падрыхтавалі займальную і пазнавальную праграму

1 июня 2023

Лета пачынаецца са свята. Лакацыя воінскай часці 3214 сёння ператварылася ва ўрачыстую пляцоўку. У Дзень абароны дзяцей для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі займальную і пазнавальную праграму. Тут сабраліся ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба "Рысь", дзеці супрацоўнікаў, школьнікі Ленінскага раёна і дзеці, пакінутыя без апекі бацькоў. Юныя госці маглі паспрабаваць сябе ў гульнях на спрытнасць, трапнасць, сабраць і разабраць зброю, пастраляць, пасядзець за рулём службовага аўто і паспрабаваць салдацкую кашу.