Для выхаванцаў ваенна-патрыятычнага лагера "Гвардзеец" арганізавана спартыўнае свята

11 июля 2019

Навыкі выжывання: як разбіць лагер і не змерзнуць у лесе. Па такім сцэнарыі сёння праходзіць дзень  для выхаванцаў ваенна-патрыятычнага лагера "Гвардзеец". Ён працуе на базе 120-ай механізаванай брыгады. 23 школьнікі з Рагачова прыехалі ў Мінск, каб цікава і з карысцю правесці канікул. Змена доўжыцца 9 дзён. Падлеткі штодня знаёмяцца  з ваеннай тэхнікай і ўзбраеннем беларускай арміі. Салдаты вучаць хлопцаў аказваць дапамогу параненым, будаваць надзейную хованку і падтрымліваць фізічную форму.

Сёння для хлопцаў арганізавалі і спартыўнае свята. Экіпіроўка, паласа перашкод, лабірынт і пошукі міны. Такі інтэрактыў спадабаўся кожнаму ўдзельніку гульні.