У Віцебскай вобласці за суткі няма новых выпадкаў COVID-19

4 апреля 2020
За апошнія суткі ў Віцебскім рэгіёне не зарэгістравалі ніводнага выпадку заражэння COVID-19. Смерцяў таксама няма. Выпісаныя пасля лячэння ад пнеўманіі 75 чалавек. Аб гэтым газеце "Віцьбічы" паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя вобласці. У цэлым захворванне на рэспіраторныя інфекцыі ў палове раёнаў ідзе на спад. Санслужба працягвае не толькі працу над выяўленнем кантактаў першага ўзроўню, але і разрывам механізму перадачы інфекцыі. Дэзінфікуюць чыгуначныя і аўтавакзалы. Кропкавыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы праводзяць у месцах, дзе раней рэгістравалі заражэнне.