У Віцебскай вобласці ў навагоднюю ноч на свет з'явіліся тры малыя

4 января 2023

У навагоднюю ноч у Віцебскай вобласці на свет з'явіліся тры малыя: адзін хлопчык і дзве дзяўчынкі. Першым у рэгіёне нарадзілася дзяўчынка ў Наваполацку. Затым малыя з'явіліся на свет у Віцебскім абласным радзільным доме. Кожныя суткі тут прымаюць да дзесяці родаў. Больш за палову - гэта нараджэнне другога і наступных дзяцей.

Па традыцыі павіншаваць навагодніх малых і іх мам прыйшлі прадстаўнікі футбольнага клуба "Віцебск". У падарунак - мячы і навагоднія сувеніры.