У Віцебскай вобласці ў 2021 годзе задзейнічаны ў гаспадарчым абарачэнні 150 пустуючых аб’ектаў

11 октября 2021

Не дадаюць прыгажосці беларускім гарадам і сёлам  закінутыя будынкі. Менавіта таму праца па ўцягванні ў гаспадарчае абарачэнне пустуючых плошчаў знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. Заканадаўства прапануе шырокі інструментарый для працы з дзяржмаёмасцю. Толькі ў Віцебскай вобласці сёлета трэба ўцягнуць у гаспадарчае абарачэнне без малога 500 закінутых аб'ектаў. Гэта былыя вытворчыя карпусы, закрытыя школы, сады, сельгаспабудовы. Лёс 150 ужо вырашаны, яны больш не вісяць мёртвым грузам на балансе рэгіёна. Як удыхнуць новае жыццё ў  пустуючыя квадраты - у сюжэце Вольгі Маслоўскай (відэа).