У Віцебскай вобласці цыклон "Эма" не выклікаў сур'ёзных наступстваў

17 января 2016

Больш за ўсё снегу выпала ў Аршанскім і Полацкім раёнах, а таксама ў самім абласным цэнтры. Досыць спакойнае становішча назіралася на дарогах паўночнага рэгіёна - зарэгістраваныя толькі дробныя ДТЗ. У сувязі з непагаддзю на працягу сутак у вобласці зафіксавана толькі некалькі выпадкаў адключэння электразабеспячэння. Усе непаладкі атрымалася ліквідаваць аператыўна. Камунальныя службы вобласці працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, калоны снегаўборачнай тэхнікі суправаджаюць экіпажы ДАІ. Ва ўборцы снегу ў паўночным рэгіёне задзейнічана больш за 800 адзінак спецтэхнікі.