У Віцебскай вобласці стартуе міжнародны маладзёжны лагер Бе-La-Русь

25 июля 2013

Ён збярэ больш як паўтысячы чалавек. Штогод форум праходзіць на стыку меж Беларусі, Латвіі і Расіі - ля Кургана Дружбы. Калі летась гаспадыняй была Латвія, то сёлета ёю стала наша краіна. Асноўная тэматыка цяперашняга форуму - 100 ідэй для Бе-Lа-Русі. Пасля абмеркавання ініцыятыў - журы выбера тры лепшыя, якія ўжо ў наступным годзе будуць рэалізаваныя.