Навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў пройдзе ў Віцебскай вобласці. Гэтым разам трэніроўка закране Полацкі выканкам. Мэта збору - праверыць навыкі службовых асоб да фарміравання воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных - да выканання задач. У першую чаргу гэта пытанні, звязаныя з прыёмам ваеннаабавязаных і іх забеспячэнне, аднаўленне навыкаў каманднага саставу, фарміраванне і падрыхтоўка атрада народнага апалчэння. Навучальны збор прадоўжыцца да 14 верасня.
У Віцебскай вобласці пройдзе навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў
22 августа 2023













